"Мая Радзіма - Беларусь"

Размалёўкі пра Беларусь - для дзетак і дарослых.

03.05.2024

Youtube - дзеткам пра Беларусь

23.01.2024

"Беларусь на ладошке"

https://www.youtube.com/results?search_query=%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C+%D0%BD%D0%B0+%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D1%88%D0%BA%D0%B5

WseWsem / Все обо всем

https://www.youtube.com/@WseWsem

Беларусь 3/ "Калыханка"

https://www.youtube.com/results?search_query=%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%8C+3+%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%8B%D1%85%D0%B0%D0%BD%D0%BA%D0%B0

Мультфильмы киностуди "Беларусьфильм" 

https://www.youtube.com/@user-vb6vt5cp2q

 

Film Studio Aves - видеофильмы о природе Беларуси
 
 
 
 

 

 

свернуть

Беларуская літаратурная старонка для дзетак.

06.06.2022

Вершы для дзетак на ўвесь год (разам з "Вясёлкай" і "Бусяй")

Анатоль ЗЭКАЎ

КУПАЛЬСКІЯ АГНІ

Гараць Купальскія агні
і зырка асвятляюць далеч,
і ноч глядзіць у тыя дні,
якія прыйдуць за Купаллем.

Што наварожыць ім яна,
якую напрарочыць долю?
Пакуль не бачыцца і ў снах,
ну а наяве – тым болей.

А ўжо вось-вось – і тыя дні,
і першы з іх – за гэтай ночкай…

Гараць Купальскія агні –
і па рацэ плывуць вяночкі.

Іван ГУРБАН. Ходзіць май…

 

Па лугах, па руні
Ходзіць май зялёны,
У вясну-красуню
Вельмі ж улюбёны.

Май, заўжды ласкавы,
Радуе палеткі:
Прыбірае ў травы,
Прыбірае ў кветкі.

Ранкам
Ніву росіць —
Ёй нясе выгоды.
Днём у сонца просіць
Цеплыні-пагоды.

Запрашае пчолкі
Прыляцець
На квецень.
На дузе вясёлкі
Піша казкі дзецям.

Аблокі

Вясёлыя ў небе аблокі плывуць:
Вунь сіняе мора, рамонкі цвітуць,
Вавёркі, мядзведзі, лісічкі ляцяць.
У бубны сланы-веліканы грымяць.
Прыгожыя сосны растуць-падрастаюць.
Дзяўчаты вяночкі з рамонкаў сплятаюць
Фантаны крыніцаў дзівосныя льюць…
Ляжу і гляджу, як аблокі плывуць.

Васіль ДЭБІШ

Памочніца

Пацалую маму ў шчочку.
Вазьму венік у куточку,
Падмяту падлогу чыста.
Пасцялю абрус квяцісты,
Прынясу пірожных з крамы —
Сёння свята ў маёй мамы.
Няхай трошкі адпачне,
Ласкава ўсміхнецца мне.

Галіна НІЧЫПАРОВІЧ

 

Маміна памочніца

https://www.veselka.by/?p=13340


Дай мне, мам, муку, тварог

Буду я пячы пірог!
Я ж такая гаспадыня —
Толькі хто ж мне міску здыме?
Хто ж яечкі разаб’е?
І ў духоўку торт запхне?
Гатаваць — гэта не проста,
Ды з такім маленькім ростам…
Мам, сама вазьмі тварог
І гатуй хутчэй пірог!
Заадно згатуй рагу,
А я з’есці памагу.

Ірына Зімнева

Васіль ВІТКА. «Азбука Васі Вясёлкіна»

Рашыў Вясёлкін Вася:

— Сам адкрываю школу.

Збіраю ў першым класе

І птушак, і жывёлу,

Усіх звяроў на свеце.

І вы прыходзьце, дзеці.

Ў мяне такая кніжка ёсць,

Што рады будзе кожны госць.

Я літары вам пакажу,

Пра ўсе малюнкі раскажу.

Глядзіць Васіль наўкола:

Хто ж першы прыйдзе ў школу.

А тут з двара:

— Здароў, Вясёл!

— А ты хто будзеш?

— Я асёл.

Стаіць і дзівіцца Васіль:

— Нашто аслу аўтамабіль?

Куды вязеш ты агуркі?

— А гэта звычай мой такі, —

Яму адказвае асёл. —

Саджуся з кнігаю за стол —

У рот адразу ж агурок.

— Нашто?

— Каб ведаць лепш урок.

Давай, вучы мяне, Вясёл,

Саджай хутчэй за парту.

Ты ж ведаеш, сярод жывёл

Я самы, брат, упарты.

— Па-першае, я не Вясёл, —

Сказаў Вясёлкін Вася, —

А па-другое, стаўлю кол

За панібрацтва ў класе.

Тут школьны празвінеў званок.

Настаўнік абвясціў урок:

— Упартасць ты адразу кінь,

Калі яна была.

З чаго пачнём мы азбуку?

Сказаў асёл:

— З асла.

А

— Буквар мы пачынаем з А,

І я заўважыць мушу:

Не вельмі цяміць галава,

Хоць і даўгія вушы.

Хапае слоў апроч асла,

Што пачынаюцца на А:

Арол, акварыум, алень,

Аса, акула, авадзень,

Авёс, алмаз, атара,

Алена і Алеся

І нават акуляры,

Што ты на нос павесіў.

Як закрычыць асёл: — Браткі,

Вось для чаго мне агуркі!

Ў мяне іх — цэлая гара.

За розум брацца мне пара.

Як з’ем апошні агурок —

Урок засвою назубок.

Б

А гэта, дзеці, што за франт:

Завіты ўвесь, на шыі — бант

І так ілбом у бубен б’е:

— Прыміце ў клас,

Я знаю: Бэ-э-э!

Прыняць выдатніка, прыняць!

Ён заслужыў адразу 5.

В

Хто гэта лісця нанізаў

На вострыя іголкі?

А вожык Васю так сказаў:

— Вітаю вас, Вясёлкін.

— Я рад, — прызнаўся Вася, —

Ды чым жа ты заняўся?

Навошта льеш, пытаю я,

З вядра ваду на вераб’я?

— Мы з вераб’ём у пары

Збіралі вам гербарый.

Дружок мой запыліўся,

Хачу, каб ён памыўся.

Сягоння ўсе глядзяць на нас,

Бо мы прыйшлі ж у першы клас.

Г

Напэўна, дзеці, вы змаглі б

І пасмяяцца: гляньце — грыб.

І прозвішча, як у людзей,

У вучня — Баравік.

А ён у школу ўжо ідзе,

Выдатнік-нулявік.

Хай невялік, хай невысок,

А ведае здавён

І той лясок, і верасок,

Дзе нарадзіўся ён.

Д

І дзяцел ведае свой дом

На дрэве са старым дуплом.

Калі і непагадзь — ну што ж,

Не страшны дзецям снег і дождж.

Як добра ў дзятла пад крылом,

Калі такі выдатны дом!

Хто знае Дэ знайсці нам дзе?

Пытайце ў бацькі, ў маці,

Шукайце ў дзятлавым гняздзе —

Падкажа добры дзяцел.

Е Ё

А за дзвярыма: тук-тук-тук.

Пытае Вася: — Што за стук?

Зноў дзяцел? Не, зусім не ён —

Прыйшоў у школу паштальён:

— Вам тэлеграма ёсць адна.

Здзівіўся Вася: — Ад каго ж?

— Напэўна, што з рачнога дна,

Бо тут унізе подпіс: Ёрш.

— Ну што ж, якраз да часу.

Чытайце ўсяму класу.

Ш-ша, слухайце, што піша ёрш:

«Жыву за іншых я не горш.

Малым паставіў ёлку.

Выпісваю «Вясёлку».

Ды вось бяда: сыны мае

Не ведаюць ні Ё, ні Е.

Да вас у школу трэба плыць,

Але парайце, як нам быць.

Калі паступім мы туды,

Дык жа загінем без вады…»

Сказаў Вясёлкін: — Точна,

Хай вучацца завочна.

Ж З

Тут Вася адчыніў акно:

— А гэта што там за яно —

Ці не пад’ёмны гэта кран?

Зірні на вуліцу, баран.

Зірнуў баран, спужаўся:

— Яно з хвастом, з нагамі,

З вушамі і рагамі,

Пад стол хавайся, Вася,

А я залезу ў шафу!..

Вясёлкін рассмяяўся:

— Дык гэта ж, брат, жырафа.

Яна паспела ў самы раз.

Прашу, прашу, заходзьце ў клас.

Сядайце, калі ласка, ў нас!

Жырафа рада б сесці,

Ды ў школу ёй не ўлезці.

Заўважыў заяц звера,

Збялеў і — шмыг за дзверы,

Па калідоры — скок-скок-скок.

Ён думаў, што з’явіўся воўк.

На парту ўскочыў з перапуду:

— Вучыцца болей я не буду! —

Хапіў адзін, другі званок:

— Хутчэй канчай, Васіль, урок!

Цягнуўся цэлы месяц

У класе перапынак,

Шукалі зайца ў лесе

Ля ўсіх дубоў, асінак.

Уцёк са школы Зай, уцёк.

— Што ж, без яго пачнём урок, —

Сказаў Вясёлкін Вася

І за журнал узяўся,

Бо цвёрдую меў звычку —

Штодня вёў пераклічку.

І Й

— Індык, — спытаўся Вася, —

А ты куды сабраўся —

Ў гурток шыцця і кройкі?

Дзеля чаго ў запасе

Ў хвасце ў цябе іголкі?

Чаго ты так надзьмуўся,

Ад вучняў адвярнуўся?

— Хаджу я важна па зямлі, —

Затрос індык бародкаю, —

Бо ведаю, што ёсць два І:

І доўгае, й кароткае.

Усё я ведаю, пытай.

Напрыклад: іней, гай і май,

Ігнат, Іван, Іран…

— А бэ-э-э? — не вытрываў баран. —

Не паважаю я цябе,

Бо ты сказаць не ўмееш: бэ!

Спакойна Васіна рука

Лягла на дзённік індыка.

— Ты адказаў мне бойка, —

Сказаў настаўнік Вася, —

Але я стаўлю тройку,

Каб больш не зазнаваўся.

К

А качаня і кацяня

Паміж сабою як радня.

Усюды разам, удваіх,

Не разальеш вадою іх.

У клас увойдуць, знімуць шапкі,

Пасядуць і — угору лапкі,

Бо качанятка і каток

Заўсёды ведаюць урок.

Выдатнікам настаўнік рад.

А хто іх выхаваў?

Дзетсад.

Л

— А што нам скажа ліска?

— Нічога не скажу.

Не падыходзьце блізка:

Вы ж бачыце, сяджу

Ўвесь дзень перад люстэркам,

Занятая прымеркай.

Напэўна, што завузка

Нейлонавая блузка,

А модная спадніца

Так цісне ў паясніцы…

— Ліса і лісяняткі,

Пакіньце вы заняткі!

У вас, у модніц, — свой прыцэл.

Мы вывучым і самі Л.

М

Зірнуў Васіль у кніжку:

— А дзе маленькі Мішка?

— А вунь на школьным ён двары,

Сам у акно пабач.

Прыйшоў да нас мядзведзь стары,

Купіў унуку мяч.

Старому сумна ў лесе

На персанальнай пенсіі.

Сюды штодня хадзіць ён рад

Насіць малому мармелад.

Такі ж ужо чуллівы дзед,

Вунь прывалок веласіпед:

«Бяры веласіпедзік,

Катайся, мой мядзведзік!»

Сказаў настаўнік: — Ой, дзяды,

Нямала мне ад вас бяды.

Так песціце вы ўнукаў —

Зрываеце навуку.

Н

Навуку любіць насарог,

Калі здалёк прыехаць мог,

Аж з Афрыкі, Нігерыі.

Але ступіў ён на парог —

Не можа ўлезці ў дзверы.

Жырафа рада земляку:

— Жаданы мой, чаканы…

— А ты, жырафачка, адкуль?

— Твая суседка — з Ганы.

— Канікулы, — сказаў Васіль, —

Браткі, не пашкадуем сіл.

Пашырыць трэба школу,

Пляцоўку для футболу,

А для гасцей замежных

Паставіць клас сумежны.

— Ура! — абрадваўся баран. —

Я зараз намалюю план.

І пачалася праца,

Рад кожны быў старацца.

Стаў за учотчыка індык,

Сам працаваць ён не прывык.

Пляцоўку расчышчаў асёл,

Бо вельмі ж ён любіў футбол…

— Ёсць разгарнуцца дзе цяпер! —

Сказаў мядзведзь-пенсіянер.

Стаў пілаваць бярвенні.

Ён пільшчык быў адменны.

Уважліва сачыў унук,

Каб не парваць пілы аб сук.

Знайшлі і вучні-малышы

Сабе занятак па душы.

Тут завіхаліся штодня

І качаня, і кацяня.

І нават зай-зайчына

Вярнуўся, малайчына,

І стаў на дапамогу

Самому насарогу.

Пыхцеў, стараўся насарог,

Ажно пацеў

І нос, і рог.

Жырафа следам бегла

І падавала цэглу.

Упраўна брала з долу

Яна любыя высі…

Пабудавалі школу —

Спыніся і дзівіся,

Якія гмахі ўзніклі.

Вось гэта дык канікулы!

О

І зноў увесь сабраўся клас.

Зірнуў у кнігу Вася.

— На чым спыніліся той раз? —

Ён у крата спытаўся.

Разявіў крот шырока рот

І прастаяў бы, можа, год.

Была ў гасцях у школе

З дзетсада ляля Оля.

Сама не знаючы таго,

Яна і падказала: О!

Адкрыла лялечка раток —

Маленькі, роўненькі кружок.

І насарог адкрыў свайго,

Жахнуўся клас увесь: — Ого!

П

— Навошта пеўню парасон,

Чаго стаіць на плоце ён

Якраз ля нашых жа акон?

— Схаваўся, дзеці, я ў цянёк,

Каб добра вывучыць урок.

— Скажы нам літару сваю!

— Не, дзеці, лепей я спяю.

Хоць з граматаю не ў ладах,

Але спяваю па складах.

Ніхто так на маім вяку

Яшчэ не пеў: ку-ка-рэ-ку!

— Ты ўмеў бы значна болей,

Калі б вучыўся ў школе.

Прыходзьце, пеўні, ўсе вы

Да нас у клас на спевы.

Р

— Паслухайце, здаецца,

Хтось ля дзвярэй шкрабецца.

Чакайце, сам праверу.

Зірнуў Васіль за дзверы:

— Дык гэта ж рак.

Адкуль, бядак?

Чаго такі распараны,

Як кіпенем абвараны?

Падняўшы стрэльбу ў клюшні,

Рак адказаў: — Мне душна.

— Нашто ж ты стрэльбу ў клас валок?

Яшчэ націснеш на курок.

— Так, — адказаў ён горда, — так,

Я — лепшы паляўнічы…

Нічога дзіўнага, што рак

У школу не залічан.

Калі не верыш, дык правер,

Пакуль у рэчцы мелка.

С

— А хто ў нас на чарзе цяпер?

Сказалі дзеці: — Стрэлка!

— А дзе яна ў нас, дзеці?

— У космасе, ў ракеце!

Абкружыць сонца сорак раз

І прыляціць ізноў у клас.

Т

— Я добра бачу па ўсіх вас,

Ваш пазнаю характар —

Нам тэхнікай заняцца час,

Прыйшоў якраз і трактар.

А гэта вось механік сам,

Славуты на ўсім свеце,

Пакажа ўсе машыны вам,

Пракаціць на ракеце.

Наўрад ці ёсць яму раўня —

Паважны і вусаты…

Падняла лапку кацяня:

— Дык гэта мой жа тата!

Механік тут сынка абняў:

— Як вучышся, дзіцятка?

І адказаў сыночак: — М-мяў,

А я — выдатнік, татка…

І загадала татку

Кацяня загадку:

У Ў

— У галаве У доўгае,

Кароткае ў хвасце.

Выкручваецца, поўзае

На тоўстым жываце.

Уміг жывога зайца

Глыне — і не падавіцца.

Ну, што? Не адгадаў?

Я падкажу — удаў.

Такая ўродзіна удаў,

Убачыш — зойме дух.

Каб ты, пачварына, прапаў,

Так напалохаў — ух!

Яго не пусцім мы ў свой клас,

Бо праглыне ўсіх нас за раз,

І стол, і школьны глобус,

І новы наш аўтобус.

На чым жа мы, татуся,

Паедзем на экскурсію?

І вось ужо завёў матор

Механік дзядзька Коця.

Ён вельмі строгі быў шафёр,

Суровы на рабоце.

І да сябе ў кабіну

Не ўзяў ён нават сына:

— Мне на машыне не радня

Ні свет, ні брат, ні кацяня.

Ф

Сказаў Вясёлкін Вася:

— Хвалю за дысцыпліну.

Мой клас увесь сабраўся.

Гані, шафёр, машыну…

Ляціць аўтобус па шашы.

Глядзяць з акенца малышы.

Мігцяць фіранкі, як флажкі,

І шоўкавыя фартушкі,

І новыя фуражкі.

Лагодна і пакорна,

Адзетыя па форме,

Сядзяць індык з барашкам.

А за машынай пеша

Услед жырафа чэша,

А за жырафай — ох, ох, ох —

Цялёпкаецца насарог,

Ажно дрыжыць пад імі дол.

— А вы куды?

— Мы на футбол.

— А хіба ў нас сягоння матч? —

Спытаў шафёр з кабіны.

— А вы — балельшчык, Кот-вусач?

Дык самі знаць павінны,

Што ў нас на стадыёне

Выдатны дзень сягоння:

Аслам забілі гол зайцы.

Вось малайцы дык малайцы!

Як усхапіўся тут асёл:

— Шафёр, вязі нас на футбол!

Хутчэй, хутчэй на стадыён! —

Зароў ад горкай крыўды ён.

Ды што паробіш: плач не плач —

Ганебна скончыўся той матч.

Асёл як апантаны

Не мог утаймавацца…

— На плошчу да фантана

Фата-графа-вацца,

Увесь мой клас, збірайся! —

Паклікаў вучняў Вася…

Фацэтны выйшаў здымак —

Цудоўны напамінак

Настаўніку і вучням

Аб дружбе неразлучнай.

Х

Хаця хітрун-хамелеон

Не сапсаваў ледзь ўвесь фасон.

То з галавы да самых пят

У хатні хутаўся халат,

То захінаўся ў хусту,

Халву з капустай хрумстаў,

Высоўваў доўгі свой язык,

Лізаў жырафе чаравік

І, хвалячы свой спрыт і рух,

Хапаў па-заліхвацку мух.

І ў колерах мяняўся,

І гэтак надзімаўся,

Што ўсе не клаліся траха

Ад смеху ўпокат: ха-ха-ха!

Аб Васілёвай школе

Прачула ўсё наўколле.

Да нашае экскурсіі

Прыбіліся тры гусі,

Два худыя харты —

Валацужныя браты,

Варона-пабіраха,

Шакал і чарапаха.

Ц

Прыцялёпкала здаля

Адно пацешнае цяля:

— А я ў цырку пабывала,

Я прынесла вам цымбалы.

Залічыце ў клас мяне,

Я ўсё на свеце знаю: м-м-мэ!

Васіль сказаў: — Пабачым.

Задам табе задачу:

На градзе яна расце,

Пачынаецца на Цэ.

Аж падскочыла цялятка:

— Знаю, знаю — шакаладка!

Засмяяўся Вася:

— Падумай, не спяшайся.

Я лічу да трох: раз, два…

— Ах, я ўспомніла — халва!

— Памыляешся, красуля, —

На градзе расце цыбуля.

І хоць яна не шакаладка,

А есці трэба для парадку,

Бо ўсе мы знаем як адзін,

Што Цэ — найлепшы вітамін.

Ч

Вось чарапашычын сынок

Есць і цыбулю, і часнок.

Няхай яшчэ сыночак

На выгляд — чарапочак,

Затое ў нас у школе ён

Ужо вядомы чэмпіён.

Малы чарапашонак

Не носіць распашонак.

Выходзячы на шпацыр,

Ён надзявае панцыр.

Таму не гнецца пад мячом,

Не хіліцца пад молатам,

Расце выдатным сілачом

І незвычайным волатам.

Ш

Мы не змаглі б вучыцца

Ні з воўкам, ні з ваўчыцай.

А вось прыйшоў да нас шакал

І ледзь усіх не ашукаў.

Ён доўга носам шморгаў

І Васіля ўгаворваў,

Нібы прасіўся ў школу,

А сам пры шаблі, ў шпорах

Прынёс дзве торбы толу,

Шнур, дынаміт і порах.

Не, ашуканец шэры,

Табе не будзе веры.

Ты з выгляду — лагоднік,

А сам — шпіён і шкоднік.

Ы

Ёсць літары у буквары,

З іх не пачнеш ты слова.

Але запомніце, сябры,

Вы іх абавязкова.

Ну, хто мне іх напіша?

— МЫ, — адказалі мышы. —

Каб не было на свеце Ы, —

Запелі хорам мышкі, —

Былі б мядзведзямі ўсе мы,

Нас дзеці б звалі — мішкі.

Была дзяўчынка ў нас адна,

Рукамі пляснула яна,

Прызналася ўсім шчыра:

— Як добра, што я — Іра!

Ь

Каню прысніўся страшны сон, што ён не конь, а кон.

Перапалохаўся, бядак:

— Куды падзеўся мяккі знак?

Мне без яго жыцця няма…

Прыбег задоўга давідна

Да нас буланы госць:

— Ці мяккі знак яшчэ ў вас ёсць?

Яму сказаў Вясёлкін так: — Вось, калі ласка, мяккі знак.

Яго сабе ты забірай, бяжы і весела гуляй.

І так быў рады, небарак,

Што зноў знайшоў свой мяккі знак.

Э

— Эх, — спахапіўся Вася, — экскурсія ўдалася,

Ды час дамоў збірацца, зноў за навуку брацца.

Я заказаў вам эшалон.Сядайце кожны ў свой вагон.

Купэ — для насарога, жырафу — на платформу.

Адзеньцеся ў дарогу у школьную ўсе форму…

Гудуць па рэйках колы. Дадому едзе школа.

Ад песень і ад смеху чуваць далёка рэха.

Мільгнуўся элеватар, а вунь — электрастанцыя,

Торф рэжа экскаватар на рэчцы Балачанцы.

Між родных сосен і бяроз імчыцца наш электравоз.

Ю

Вучыцца зноў прыйшла пара.

— Ура! — гучыць сярод двара.

На выстаўку юннаты выносяць экспанаты:

Капусту, рэпу, буракі,

Фасолю, моркву, агуркі.

Зірніце на цыбулю!

Яе расціла Юля!

Умела пастарацца

Яна на школьнай градцы.

Цяпер усе мы як адзін

Цыбулю Юліну ядзім.

Я

А вось малая Ядзя сабрала ў нашым садзе

Пад яблыняю ягады — не паядзім за два гады.

Так вучыцца, стараецца дружная сям’я.

На гэтым і канчаецца азбука мая.

 

 

 

Вершы пра восень ад "Вясёлкі"

Сяргей Грахоўскі 

Верасень 

І туманныя слівы і яблыкі — вось яны —
На саломе ляжаць у іскрынках расы,
Пахнуць мёдам і верасам сонечнай восені,
I рыпяць па дорогах цяжкія вазы.

Янка Купала 

Лістапад

З буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя,
Увысь галінкі глядзяць
Пусталістыя.

Авяр’ян Дзеружынскі 

Восень 

Сохнуць кветкі,
Жоўкнуць травы,
Вее вецер
Неласкава.
З дрэў сілком
Лісты зрывае,
Сум і скруху
Навявае. 

Уладзімір Дубоўка

Залатая раніца

Залатая, асенняя раніца!
Хараством ты на свеце адна.
Сонца ў пушчы глыбокай купаецца
І ніяк не дастане да дна…

Уладзімір Караткевіч 

Лісце

Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
У паветра ўзнімаючы лісце. 

Яўгенія Янішчыц 

Дуброва

Прыносіць мне дары свае дуброва
То верас, то крыніцу, то грыбок.
Уліваецца, нібы ручай, у мову
Палескі нетаропкі гаварок.

ч

 

Вершы на памяць для самых маленькіх пра зіму ад "Вясёлкі"

Цётка Зося сваім дзеткам
Вяжа цёплыя шкарпэткі,
Рукавічкі, шапку, шалік,
Каб марозы не пужалі.

Наталля Сацута

Сонейка па небе
пракацілася
і за лес далёкі
апусцілася.
А зямля салодка
пацягнулася.
Аж да ранку ў ночку
захінулася.
Зоркі ў неба выйшлі
пакрысе…
Месяц іх,
як пастушок, пасе.

Генадзь Аўласенка

Зіхатлівыя сняжынкі

Па зямельцы Дзед Мароз
Поўны мех сняжынак нёс.
Рассяваў іх па палях,
Па лясах і па лугах,
Рассяваў па ўсіх сцяжынках
Зіхатлівыя сняжынкі,
Каб святлей было на свеце,
Каб гулялі з імі дзеці.

Пятро Сушко


Кажух

Дзед Мароз
Прыйшоў да нас
– Добры дзень!
Якраз у час.
Ледзьве пераводзіць дух:
– Дужа душны
Мой кажух, –
Дзед з усмешкаю гаворыць,
Падарункі шчодра дорыць.

Рыгор Барадулін

 

З завеяй хмары наляцелі,
Згубіўся свет у снежнай белі,
Сцішэла досвіткам, на ранку –
Зіма стварыла маляванку.

Людміла Воранава

 

"Скарбонка восень"

Вершы беларускіх паэтаў аб восені для дзетак ад "Пралескі"  

https://praleska-red.by/articles/skarbonka-vosen/

 

Беларусь — мая Радзіма

Артур Вольскі

Якая прыгожая назва ў нашай краіны — Беларусь!

А яшчэ мы завём яе — Радзіма.

А яшчэ — Бацькаўшчына.

Радзіма — бо тут мы нарадзіліся, бо яна нам самая родная з усіх краін на цэлым свеце.

Бацькаўшчына — бо яна дасталася нам ад бацькоў нашых. А ім ад іхніх бацькоў — нашых дзядоў. А далей — ад прадзедаў, ад прапрадзедаў… I так — аж да самых далёкіх продкаў.

Над шырокімі палямі, над векавечнымі пушчамі, над зялёнымі лугамі, над блакітнымі стужкамі рэк і рачулак, над люстрамі незлічоных азёр лунаюць[1] у высокім небе белакрылыя буслы. Таму паэт назваў краіну нашу зямлёю пад белымі крыламі.

А колькі багаццяў схавана ў зямлі гэтай! Калійныя солі, якімі ўзбагачаюць глебу, каб яна не бяднела і давала добрыя ўраджаі. Іх здабываюць беларускія шахцёры пад Салігорскам. Нафтавікі з падземных глыбіняў пампуюць нафту на Гомельшчыне. Неўзабаве пачнуцца распрацоўкі радовішчаў каменнага вугалю. Вучоныя-героі кажуць, што ёсць у нетрах[2] Беларусі і золата, і нават алмазы. Трэба толькі як след пашукаць.

Жыта ў полі, яблыкі ў садах, свойская жывёла на падворках, звяры ў лясах, рыба ў водах… Ды хіба пералічыш усё!

Але самы вялікі скарб Беларусі — гэта людзі, беларусы.

Побач з беларусамі жывуць у нашых гарадах і вёсках палякі, літоўцы, рускія, яўрэі, татары, выхадцы з іншых краін. Усе разам мы складаем беларускі народ. Усе мы — грамадзяне незалежнай Рэспублікі Беларусь. Так завецца наша дзяржава. Усе мы павінны памнажаць сваёй працай яе багацці, бараніць ад нягод і напасцяў, як баранілі яе нашы продкі.

[1] Луна́ць — плаўна лятаць, рухацца ў паветры.

[2] Не́тры — тое, што знаходзіцца пад зямной паверхняй.

 

 

 

свернуть

Пешком по родному городу.

06.06.2022
Маршруты семейных прогулок выходного дня по городу Бресту от детского туристического агенства "Берестейский дошколёнок".
развернуть

 

МАРШРУТ № 1

Железнодорожный вокзал станции "Брест-Центральный"   Государственное учреждение культуры "Музей истории города Бреста"  площадь  Ленина улица Советская, монумент Тысячелетия Бреста  Тайна последнего фонаря улица Набережная им. Франциска Скорины прогулка по реке Мухавец на теплоходе "Гродно"

 

МАРШРУТ № 2

Брестский КУП "Парк культуры и отдыха"

Братская могила советских воинов и партизан   парк аттракционов  уголок живой природы  кафе "Росинка"   детская игровая комната "Джунгли"  торговый центр "Детский мир"

 

 

МАРШРУТ № 3

Мемориальный комплекс "Брестская крепость - герой" 

Главный вход "Звезда"  скульптурная композиция "Жажда"  Холмские ворота Тереспольские ворота  археологический музей "Берестье"  "Штык-обелиск", вечный огонь  главный монумент "Мужество" музей обороны Брестской крепости  кафе "Цитадель"

 

МАРШРУТ № 4

Улица Гоголя и вокруг 

Музей железнодорожной техники  спортивный комплекс "Брестский"  межевой знак 19 века - граница города и крепости  аллея фонарей  Брестский областной краеведческий музей  площадь Свободы, памятник Освобождения фонтан на Советской

 

МАРШРУТ № 5

Исторический центр 19 века  

Музей "Спасённые художественные ценности"  мемориальный комплекс "Стражам границ"  городской сад  парк валунов  Свято-Симеоновский кафедральный собор (архитектура)  историческая застройка по улице Комсомольской  фирменные магазины сладостей ("Коммунарка", "Спартак", "Красный пищевик") на улице Советской

 

МАРШРУТ № 6

Музеи природы - в центре города

Музей факультета естествознания БрГУ им. А.С.Пушкина  Сад непрерывного цветения  Зимний сад  Сквер по ул. А.Мицкевича 

свернуть
Меню раздела