Мы - у конкурсе юных чытальнікаў "Жывая класіка - 2024"

29.03.2024

    Нашы выхаванцы прымаюць ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка” - 2024.

   Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння інтарэса дзяцей да чытання твораў класікаў беларускай літаратуры, развіцця і зберажэння высокіх маральных каштоўнасцяў і іэалаў беларускага грамадства; выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай беларускай літаратуры; пашырэння чытальніцкага кругагляду дзяцей, выхавання мастацкага густу, падтрымкі таленавітых дзяцей.

У журы раённага этапа конкурсу - настаўнікі беларускай мовы і літаратуры школ раёна, Шчэрба С.М. – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі УА "Брэсцскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.с.Пушкіна".

  Раённы этап конкурса пройдзе з 2 па 6 красавіка 2024 года.

  Нашы ўдзельнікі:

- Семянюк Антаніна, 6 год, старшая "А" група,  з вершам Артура Вольскага "Чарнічка";

- Ярмоліч Андрэй, 5 год, сярэдняя "Б" група, з вершам Васіля Віткі "Казка без канца";

- Мурза Кірыл, 6 год, старшая "Б" група, з вершам Артура Вольскага "Дзедаў госць". 

З відэаролікамі выступлення дзетак можна азнаёміцца па размешчаных тут спасылках на YouTube-канале дзіцячага сада:

Мурза Кірыл

https://www.youtube.com/watch?v=G83KtDL0Rjw&list=PLN0iX6AQM3a0fSgWdGuvcxjblX2oF8MIn&index=2

Семянюк Антаніна

https://www.youtube.com/watch?v=-vmVGDZJmH8&list=PLN0iX6AQM3a0fSgWdGuvcxjblX2oF8MIn&index=3

Ярмоліч Андрэй

https://www.youtube.com/watch?v=JkXjHVBDmkg&list=PLN0iX6AQM3a0fSgWdGuvcxjblX2oF8MIn&index=1

Дзеткі ўжо прачыталі свае вершы на святах, прысвечаных віншаванню мам і тат у лютым-сакавіку гэтага года. 

 Пажадаем удачы нашым выхаванцам!