Міжнародны дзень роднай мовы -21.02.2024

21.02.2024

"Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа і ўмейце дасканала валодаць ёю"

                                                                                                          Якуб Колас

     Міжнародны дзень роднай мовы — сьвята, якое з 2000 году адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай заахвочваньня моўнае разнастайнасьці і шматмоўнай адукацыі і спрыяньня ўсьведамленьню моўных і культурных традыцыяў, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменьні і цярпімасьці.

   Дата 21 лютага была абраная таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за прызнаньне бенгальскай мовы ў якасьці дзяржаўнай ва ўсходнім Пакістане.

       У Міжнародны дзень роднай мовы педагогі дзіцячага садка прынялі ўдзел у падрыхтаванай Сіратой А.М., намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці, паседжанні клуба "Бярозавік (сустрэчы за кубачкам традыцыйнага напою)". На гэтай сустрэчы ў якасці пачастункаў былі гарбата на любы густ, печыва "арэшкі" і цукеркі "Беларускія". Удзельнікі сустрэчы паразмаўлялі аб нацыянальных і сямейных традыцыях зносін і сямейнага выхавання, паразважалі аб шляхах моўных запазычанняў паміж мовамі-суседзямі, паспрабавалі ўзнавіць беларускія прымаўкі па іх частцы, суаднеслі прымаўкі рускія і беларускія, пагулялі ў гульню "Мова (мема)".  

 

 

      Усяму калектыву і бацькам выхаванцаў было прапанавана паўдзельнічаць у акцыі "Воблака слоў: прыметнік на роднай мове". Удзельнікі на інфармацыйнай прасторы ў холе дашкольнай установе напісалі абраныя імі  прыметнікі на мове, якую лічаць роднай. Выбраныя творы трансфармаваліся ў "Воблака слоў"

Наша "Вобрака абраных слоў на роднай мове - 2024"