Международный день защиты детей - 2023

02.06.2023
В детском саду прошел праздник, посвященный
Международному дню защиты детей и началу летних каникул.
 
Детство - это свет и радость.
Это песни, это дружба и мечты.
Детство - это краски радуг.
Детство – это я и ты.

Все люди на большой планете
Должны всегда дружить.
Должны всегда смеяться дети
И в мирном мире жить.

Ярко, ярко пусть пылают лишь рассветы.
Ночью звездной пусть спокойно спят поля.
Детство добротой не зря согрето.
Детство -завтрашний твой день, Земля.

Детство - это летний ветер.
Парус неба и хрустальный звон зимы..
Детство - это значит дети.
Дети – это значит мы.

Все люди на большой планете
Должны всегда дружить.
Должны всегда смеяться дети
И в мирном мире жить.
 
1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей, які штогод адзначаецца з 1950 года.
І нашы дзеткі адзначылі гэта свята. Вітаем цябе, лета!
 

Так на свеце ўжо вядзецца,
Што дзяцінства нам даецца,
У жыцці даецца раз –
Гэта самы светлы час.

Каб спыніць на свеце войны,
Стаў бы кожны дзень спакойны.
Гэта лепшая з надзей,
I дарослых, і дзяцей.

Хай жа стане
Планета людзей
Цудоўнай планетай
Шчаслівых дзяцей!

Анатоль Грачанікаў
 
Свет дзяцінства — гэта такі чароўны свет, у якім дзіця можа пагуляць у лялькі, у машыны, у мяч. І хоць дзяцінства пралятае вельмі хутка, яно ўсе-такі вельмі цікавае, яркае і вясёлае.
 
Дзяцінства — гэта свабода, калі няма ніякіх абавязкаў, праблем і клопатаў. Многія дарослыя часта кажуць: «Як добра быць маленькім! Можна спаць, колькі хочаш, можна прачнуцца, падысці да акна і назіраць, як людзі спяшаюцца па сваіх справах,, як шуміць горад за акном. Увесь дзень можна гуляць у розныя гульні: у хованкі — і хавацца дзе заўгодна, у даганялкі — ўцякаць, напрыклад, ад бабулі. Потым можна гуляць на свежым паветры, грэцца на сонейку, ляжаць на траўцы і атрымліваць асалоду ад свабоды. Але гэта толькі мары, дзяцінства бо ўжо не вернеш!
 

Бабуля часта расказвае, якой яна была ў дзяцінстве, чым займалася, у што гуляла, а я з задавальненнем слухаю яе апавяданні. Так, дзяцінства бывае розным: вяселым, сумным або трывожным.

Ва ўсіх дзяцей ёсць сям’я. Сям’я — гэта твой абаронца. Што б ні здарылася з табою ў дзяцінстве, хто б цябе ні пакрыўдзіў, ў сям’і ты знойдзеш разуменне, падтрымку і абарону. Напэўна, таму ў дзяцінстве так лёгка і бесклапотна жывецца, таму што на варце стаяць заўсёды твае бацькі, твая сям’я. У дзяцінстве адбываецца шмат розных падзей, і калі ты з часам забыў, што з табою было ў дзяцінстве, то мама ці тата заўсёды распавядуць табе пра гэта.

Наша дзяцінства — гэта доўгая лінія, прамая лінія. Дзяцінства — гэта частка жыцця, частка пройдзенага шляху. Дзяцінства — гэта пачатак жыцця, і яно павінна быць выдатным.

Дзяцінства — гэта калі шмат святаў, самы галоўны з якіх — Дзень Нараджэння. Гэта дзень, калі ты нарадзіўся, калі прыходзяць госці і дораць шмат падарункаў, гэта дзень, калі ты робішся на год старэйшы.

Дзяцінства — гэта выдатна!

Са школьнага сачынення.