Тэматычны занятак, прысвечаны Дню перамогі.

04.05.2023

Педагогі дашкольнай установы падрыхтавалі і правялі для выхаванцаў старшых груп тэматычны занятак, прысвечаны Дню перамогі.  

Хлопчыкам і дзяўчынкам распавялі пра тое, што шмат гадоў таму, калі яшчэ іх бабулі і дзядулі былі маленькімі, а многіх з іх яшчэ нават і не было на свеце, ворагі напалі на нашу краіну. Яны пачалі разбураць нашы гарады, паліць вескі, забіваць мірных жыхароў – старых, жанчын і дзяцей. Вельмі страшна на вайне дзеткам. Такім жа, як прысутныя.

Дзецi вайны (Пімен Панчанка) 

Iм не спявалi маткi калыханкi,

Яны не чулi казак ад дзядоў.

Палохаў iх ахрыплы голас танка,

Трывожыў iх журботны енк удоў.

Яны не плакалi бяссоннымi начамi,

Калi ад бомбаў неслi iх у склеп.

I словы першыя, якiм iх навучылi,

Былi пра немцаў, пра вайну i хлеб.

Зацiхнуць бiтвы. Вораг будзе знiшчан.

I дзецi прычакаюць таго дня,

Калi з-пад воблака ўпадзе на папялiшчы,

Як цёплы дождж, густая цiшыня.

Пі пах лугоў, красой гаёў любуйся!

I ўсё ж iх сэрцы задрыжаць не раз:

Iм здасца самалётам першы бусел,

Пажарам здасца першая зара.

Лагодны гром за дальняю дубровай

Напомнiць iм пра жах бамбардзiровак.

I часта, часта ў чыстыя iх сны

Ўрывацца будуць галасы вайны.

 

Такі верш паслухалі дзеці.

У зразумелай для гэтага узроста форме, малым расказалі пра маштабы вайны, пра Брэсцкую крэпасць і яе абаронцаў, пра Хатынь, пра партызан.

Хлопчыкі старэйшай спецыяльнай "Б" групы пад гучанне "Лясной песні" паказалі, чым займаюцца партызаны ў кароткія гадзіны адпачынку.  

 

Пра дзяцей: ахвяр і ўдзельнікаў - герояў той вайны. Выхаванцы даведаліся, што матулі вельмі перажывалі за сваіх дзетак, імкнуліся іх зберагчы, каб яны былі жывыя і здаровыя.

“Зорная Калыханка” Пятро Прыходзька

Спі, засні, саколік! Люлі-люлі-бай!

Ціха ў наваколлі, Не гамоніць гай.

Вецер пад галінкі Ўлёгся адпачыць.

Толькі наша, сынку, Зорачка не спіць.

Тая, што ірдзее Між усіх планет,

Светлаю надзеяй Азарае свет

 Спі! Хай зорка свеціць, Хай прысняцца сны,

Што нідзе на свеце Больш няма вайны.

 

Гэты верш расказала сябрам выхаванка старшай "А" групы. 

 

Дзеці і дарослыя разам правялі хвіліну маўчання.

Вечная слава героям!

Загінулым вечная слава!

Успомнім усіх паімённа,

Горам успомнім сваім.

Гэта патрэбна не мёртвым!

Гата патрэбна жывым!

Вядучая распавяла аб тым, як да нашага часу ўшаноўваюць памяць тых падзей.

Аб тым, што мір і чалавечае жыццё з'яўляюцца найвялікшай каштоўнасцю.

 

Война — не место для детей!

Здесь нет ни книжек, ни игрушек.

Разрывы мин и грохот пушек,

И море крови и смертей.

Война — не место для детей.

Ребенку нужен теплый дом,

И мамы ласковые руки,

И взгляд, наполненный добром,

И песни колыбельной звуки.

И елочные огоньки,

С горы веселое катанье,

Снежки, и лыжи, и коньки,

А не сиротство и страдание.

 

Прачыталі верш дзеці старшай "В" групы.

Дзеці і дарослыя разам праспявалі песню  “Берегите мир”